Памёр першы спікер «савета рэспублікі» Павел Шыпук
- 27.05.2014, 12:00
На 66-м годзе жыцця памёр першы спікер «савета рэспублікі», былы старшыня Гомельскага аблвыканкама Павел Шыпук.
Павел Шыпук нарадзіўся 1 траўня 1949 года ў вёсцы Опаль Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, піша «Інтэрфакс».
У снежні 1994 года Шыпук указам Лукашэнкі быў прызначаны старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. Выконваў паўнамоцтвы да 1997 года.
Да цяперашняга часу займаў пасаду старшыні пастаяннай Камісіі па рэгіянальнай палітыцы «савета рэспублікі».