Выйшла аўдыёкніга Генадзя Бураўкіна ў аўтарскім выкананні
- 12.05.2015, 21:42
Навіна для ўсіх прыхільнікаў творчасці Генадзя Бураўкіна для тых, хто любіць і памятае Народнага Паэта.
Студыя "Гукапіс" кампаніі "Прасторы БАЙ" супольна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў ды "Арт-Сядзібай" выпусціла аўдыёкнігу Генадзя Бураўкіна ў серыі "Голас Паэта" з запісамі вершаў розных гадоў, а таксама паэм "Хатынскі снег" і "Ушэсце" ў аўтарскім выкананні.
Гэта амаль тры гадзіны галасу паэта, які запісалі Аляксандр Калоша і Валер Мазынскі.
"Да тых, хто застанецца, у мяне адная просьба: берагчы Беларусь, працягваць тое, што зрабілі і не дарабілі яе сыны найлепшыя. І спадзявацца, што ўсе мы - і тыя, хто былі, і тыя, якія будуць, і тыя, хто ёсць, - усе мы вечныя. Вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове", - напісаў Генадзь Бураўкін 20 траўня 2014 года.