BE RU EN

Гендырэктар менскага «Дынама» Беражкоў затрыманы і знаходзіцца ў следчым ізалятары

  • 14.08.2015, 16:49

(абноўлена) В.а. гендырэктара менскага «Дынама» Уладзіміра Беражкова падазраюць у крадзяжы грашовых сродкаў.

Паводле інфармацыі Tribuna.com, в.а. генеральнага дырэктара менскага «Дынама» Уладзімір Беражкоў затрыманы і знаходзіцца ў СІЗА №1 на вул. Валадарскага.

Звязацца з Беражковым цяпер не магчыма праз тое, што тэлефон адключаны. У офісе клуба злучыць з Беражковым адмовіліся і прапанавалі выйсці на сувязь праз мабільн тэлефон.

Як стала вядома пазней, в.а. гендырэктара менскага «Дынама» падазраюць у крадзяжы грашовых сродкаў.

Паводле інфармацыі афіцыйнай прадстаўніцы Следчага камітэта Беларусі Юліі Ганчаровай, у дачыненні да Беражкова Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт.210 КК Беларусі. Службовая асоба падазраецца ў крадзяжы грашовых сродкаў клуба праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі сумай не менш за 45 млн рублёў (2800 даляраў).

Цяпер з падазраваным працуюць следчыя. Следства хадайнічае перад пракурорам аб ужыванні да службовай асобы меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Нагадаем, раней крымінальная справа была распачатая ў дачыненні да генеральнага дырэктара «Дынама» Максіма Суботкіна паводле падазрэння ў прычыненні шкоды ў асабліва вялікай суме. Менавіта пасля гэтага Беражкоў быў прызначаны в.а. генеральнага дырэктара, а таксама працягваў выконваць функцыі генеральнага мэнэджара клуба.

Апошнія навіны