Brutto выдалі новы альбом на «першамай»
- 1.05.2017, 10:59
Гурт Сяргея Міхалка выдаў на Soundcloud 1 траўня трэці студыйны альбом «Рокі».
Як распавядаў Сяргей Міхалок, альбом быў запісаны яшчэ ў 2016 годзе, паведамляе «Свабода».
«Мы прапусцілі «старт». Але так нават весялей. Бо нават з дрэнным стартам можна прыйсці да «фінішу» першым! Brutto сыходзіць з вялікай палітыкі (там усё зразумела) у вялікую рэлігію (там усё туманна). Sequere Deum! (па-лацінску «пільнавацца Богам». - Заўвага.)».
З 12 песень альбома як новыя, так і ўжо вядомыя; дзве па-беларуску, па адной па-ангельску і па-ўкраінску. Па-ранейшаму гучаць цяжкія гітары ў спалучэнні з духавымі і клавішнымі.
Нагадаем, Сяргей Міхалок цяпер жыве ва Украіне, ён з'ехаў з Беларусі праз ціск КДБ - яму пагражала крымінальная справа «за абразу» Лукашэнкі. Зараз ва Украіне дзейнічаюць адначасова два праекты Міхалка: агрэсіўны Brutto і «папсовы» праект «Ляпіс-98», які выконвае старыя песні гурта «Ляпіс Трубяцкі».
Праекты Міхалка былі нефармальна забароненыя ў Беларусі з 2011 года, але ў канцы 2015 года Brutto і «Ляпіс-98» атрымалі дазволы на канцэрты, паспяхова выступілі ў шэрагу гарадоў Беларусі, у тым ліку Brutto сабраў поўную «Менск-арэну», а « Ляпісу» давялося даваць канцэрт у Менску двойчы.