BE RU EN

Ветэран Афганістана гераічна ўзняў нацыянальны сцяг на парадзе ў Берасці

  • 9.05.2017, 14:44

Аляксандра Сахарука затрымала міліцыя.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

«Аляксандр апрануў вайсковую форму, медаль, бел-чырвона-белую стужку і пайшоў на мерапрыемства на скрыжаванні вуліц Леніна і Машэрава. Калі калона рушыла ў бок крэпасці, ён падняў бел-чырвона-белы сцяг і прайшоў з ім хвіліны тры проста за «несмяротным палком». Да Аляксандра падышлі людзі ў цывільным і загадалі прыбраць сцяг. Ён адмовіўся, патлумачыўшы, што гэта ягоны нацыянальны гонар. У выніку, яго забралі і даставілі ў Ленінскі РАУС, дзе ён цяпер і знаходзіцца», - распавёў праваабаронца.

Уладзімір Вялічкін дадаў, што Аляксандр Сахарук - ветэран вайны ў Афганістане, ён узнагароджаны баявым медалём «За адвагу».

Апошнія навіны