Пачалася кампанія салідарнасці з Мікалаем Статкевічам
- 27.08.2017, 10:20
Заходнія палітыкі павінны далучыцца да патрабавання вызваліць лідара народных пратэстаў.
Кампанію з мэтай інфармавання заходніх палітыкаў аб сітуацыі вакол аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча пачаў грамадскі актывіст Дзяніс Казакевіч. Заходнія палітыкі, адказныя за пазіцыю ЕЗ і ЗША што да Беларусі, павінны ведаць, што адбываецца з лідарам народных пратэстаў, і патрабаваць вызвалення Мікалая Статкевіча.
«У Беларусі арыштаваны Мікалай Статкевіч. «Органы» адмовіліся нават даць жонцы палітыка адназначную інфармацыю пра тое, колькі дзён ён будзе знаходзіцца ў зняволенні.
Заклікаю вас пісаць пра гэта заходнім палітыкам на Твітар: сенатару Крысу Сміту, аўтару акта аб дэмакратыі ў Беларусі; старшыні Еўрапейскай Народнай партыі Джозафу Долю; Богдану Здраеўскі, кіраўніку дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю.
Вось узоры:
@RepChrisSmith Opposition politic Mikalai Statkevich was arrested today in #Minsk #Belarus He remains in custody
@JosephDaul Opposition politic Mikalai Statkevich was arrested today in #Minsk #Belarus He remains in custody
@BZdrojewski Opposition politic Mikalai Statkevich was arrested today in #Minsk #Belarus He remains in custody», - напісаў Дзяніс Казакевіч у «Фэйсбуку».