BE RU EN

Урад Расеі зноўку ўзначаліць Мядзведзеў

  • 7.05.2018, 15:02

Пуцін унёс у Дзярждуму кандыдатуру Мядзведзева на пасаду прэм'ера Расеі.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін унёс у Дзярждуму РФ кандыдатуру Дзмітрыя Мядзведзева на пасаду прэм'ер-міністра Расейскай Федэрацыі, паведамляецца на сайце Крамля, піша «Гордан».

«У адпаведнасці з пунктам «а» артыкула 83 і артыкулам 111 Канстытуцыі Расейскай Федэрацыі прэзідэнт унёс кандыдатуру Дзмітрыя Мядзведзева для атрымання згоды Дзяржаўнай Думы на прызначэнне яго старшынём Урада Расейскай Федэрацыі», - сказана ў паведамленні.

Урад Мядзведзева падаў у адстаўку пасля ўступлення на пасаду Пуціна. Інаўгурацыя расейскага прэзідэнта адбылася 7 траўня.

Апошнія навіны