BE RU EN

У маскоўскім аэрапорце грузавік урэзаўся ў «Боінг»

  • 2.05.2019, 21:05

У інцыдэнце пацярпеў кіроўца аўтамабіля.

У маскоўскім аэрапорце «Шарамеццева» аўтамабіль тэхнічных службаў урэзаўся ў пасажырскі «Боінг», які стаяў на паркоўцы. Пра гэта паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на інфармаваную крыніцу.

У інцыдэнце пацярпеў кіроўца аўтамабіля. Самалёт, які належыць кампаніі «Nordwind Airlines», у момант сутыкнення быў пусты. Абодва транспартныя сродкі атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай таго, што адбылося магло стаць дрэннае самаадчуванне кіроўцы аўтамабіля-пагрузчыка. У прэс-службе аэрапорта інфармацыю пра інцыдэнт пакуль не пракаментавалі.

У красавіку паведамлялася, што ў маскоўскім аэрапорце Унукава загарэўся самалёт авіякампаніі UTair. Інцыдэнт адбыўся з Boeing 737, які рухаўся з Масквы ў Махачкалу. Як распавялі пасажыры лайнера, рухавік самалёта загарэўся пасля таго, як Boeing выехаў на ўзлётную паласу.

Апошнія навіны