BE RU EN

Дырэктар Жодзінскай ТВ звольнены за паказ сумленных навін

  • 17.08.2020, 21:38

Поўны сюррэалізм.

Кіраўнік Тэлевізійнага Жодзінскага тэлеканала Эльшад Акбераў адхілены ад пасады за паказ сумленных навін у эфіры, піша «Интерфакс».

«Акбераў адхілены ад пасады дырэктара з прычыны трансляцыі відэа з гвалтоўнымі разгонамі пікетаў і меркаванняў замежных палітолагаў пра сітуацыю ў Беларусі», - гаворыцца ў пратаколе агульнага сходу ўдзельнікаў ТАА «Тэлевізійны Жодзінскі тэлеканал».

У пратаколе пазначана, што на сходзе прысутнічалі два чалавекі, у руках якіх знаходзіцца статутны фонд ТАА. Аднагалосным рашэннем яны пастанавілі адхіліць Акберава ад працы, а таксама спыніць вяшчанне тэлеканала і ўсіх сацыяльных сетак ад імя ТАА «Тэлевізійны Жодзінскі тэлеканал».

Апошнія навіны