BE RU EN

Капітан арміі РФ застрэліў у Растове-на-Доне таксіста праз спрэчку аб Украіне

  • 18.08.2022, 11:36

Загінулы быў нараджэнцам Азербайджана.

Расейскі афіцэр застрэліў таксіста ў Растове-на-Доне. Прычынай паслужыла спрэчка пра вайну ва Украіне.

Пра гэта паведамляе 161.ru.

Паводле звестак крыніцаў выдання, капітан, які прыбыў з Маскоўскай вобласці, паспрачаўся з таксістам, які яго падвёз на набярэжную. Паміж мужчынамі ўзнікла спрэчка пра вайну ва Украіне. Вычарпаўшы аргументы, вайсковец чатыры разы стрэліў у апанента з пісталета Макарава.

Загінулы быў нараджэнцам Азербайджана, у Растоўскую вобласць пераехаў шмат гадоў таму.

Апошнія навіны