На МКАД таксоўка рэзнулася ў слуп: пацярпеў пасажыр
- 10.01.2023, 10:08
Кіроўца не даў рады кіраванню.
Паводле інфармацыі ДАІ Менска, мінулай ноччу, а 1:50, на 38-м км унутранага кола МКАД адбылася аварыя. Аўтамабіль таксі рэзнуўся ў асвятляльную мачту, пацярпеў пасажыр.
За стырном аўтамабіля Kia знаходзіўся 29-гадовы кіроўца. ДТЗ здарылася на адцінку паміж вуліцамі Прытыцкага і Ціміразева.
- Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына не справіўся з кіраваннем і ўчыніў наезд на асвятляльную мачту, - распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі. - Пацярпеў 42-гадовы пасажыр, з траўмамі яго даставілі ў лякарню.
Учора ўвечары ў сувязі з ускладненнем варункаў надвор'я ў Менску быў уведзены план «Надвор'е». У сталіцы вядзецца кругласутачны кантроль за станам праезнай часткі.