BE RU EN

Польшча выдасць найбольшую колькасць сродкаў на абарону сярод краін NATO

  • 30.01.2023, 20:02

Краіна выдзеліць 4% ВУП на войска.

Польшча, якая напярэдадні выказала гатоўнасць перадаць Украіне знішчальнікі F-16, заявіла, што ў гэтым годзе выдаткуе на абарону больш за ўсё сярод краін NATO. Аб гэтым час прэс-канферэнцыі ў горадзе Седльцэ на ўсходзе РП сказаў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, паведамляе «Укрінфарм».

«Вайна ва Eкраіне прыводзіць да таго, што мы павінны ўзбройвацца яшчэ хутчэй. Таму сёлета мы прымем беспрэцэдэнтнае намаганне: 4% ВУП на польскае войска. Гэта можа быць найбольшы адсотак сродкаў, прызначаных на войска, сярод усіх краін NATO», - адзначыў кіраўнік польскага ўрада.

Маравецкі дадаў, што дзякуючы гэтаму Польшча будзе яшчэ больш бяспечнай разам з іншымі саюзнікамі з NATO.

У 2022 годзе найбольш на абарону сярод краін NATO па дзелі ВУП выдалі Грэцыя (3,76% ВУП), ЗША (3,47%) і Польшча (2,42%).

Апошнія навіны