BE RU EN

The Telegraph: Брытанія ўпершыню размяшчае свае войскі ва Украіне

  • 1.10.2023, 8:14

Міністр абароны Вялікай Брытаніі пацвердзіў разгортванне кантынгенту.

Міністр абароны Вялікай Брытаніі Грант Шапс заявіў, што брытанскія войскі ўпершыню будуць размешчаныя ва Украіне. Гэтыя планы агаворваюцца з ваенным кіраўніцтвам краінаў.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю The Telegraph.

Паводле ягоных словаў, ён вёў перамовы з кіраўніцтвам брытанскага войска наконт таго, каб перанесці афіцыйную праграму навучання ўкраінскіх воінаў пад кіраўніцтвам Вялікай Брытаніі непасрэдна ва Украіну. Гэта неабходна для таго, каб не спадзявацца на базы Вялікай Брытаніі і іншых чальцоў NATO. Таксама ён заклікаў брытанскія абаронныя фірмы адкрываць заводы ва Украіне.

«Разгортванне брытанскіх войскаў ва Eкраіне або ваенна-марская падтрымка ў Чорным моры азначала б значную эскалацыю ўдзелу Вялікай Брытаніі ў канфлікце. Але словы спадара Шапса таксама, падобна, азначаюць змену падыходу ўраду да публічнага абмеркавання разгортвання кантынгенту», – гаворыцца ў матэрыяле.

Візіт кіраўніка Мінабароны Брытаніі ва Украіну

28 верасня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з прызначаным міністрам абароны Вялікай Брытаніі Грантам Шапсам, які знаходзіцца з візітам у Кіеве.

Зяленскі і Шапс таксама абмеркавалі пытанні ўзмацнення ўкраінскай СПА, што асабліва важна напярэдадні зімовага перыяду.

Асобна было адзначанае прыняцце G7 на Віленскім саміце NATO супольнай дэкларацыі аб падтрымцы Украіны і пачатку перамоваў з Вялікай Брытаніяй аб заключэнні адпаведнага двухбаковага пагаднення пра гарантыі бяспекі для Украіны.

Апошнія навіны