BE RU EN

Апублікаванае відэа апошняй паездкі Прыгожына ў Афрыку

  • 1.10.2023, 10:02

Праз некалькі дзён ягоны самалёт разаб'ецца ў Цвярской вобласці РФ.

На каналах, блізкіх да ПВК «Вагнер», апублікаваная відэасправаздача пра апошнюю паездку Яўгена Прыгожына і Дзмітрыя Уткіна ў Афрыку.

На кадрах Прыгожын са сваім асяроддзем ляціць на транспартных самалётах, гелікаптэры, перамяшчаецца на аўтамабілях, сустракаецца з камандзірамі і мясцовымі жыхарамі.

Большасць твараў баевікоў заблюраныя, але адзін з камандзіраў «Вагнера» Антон Елізараў з пазыўным «Лотас» твару не хавае. Не хавае твару і кіраўнік Расейскага дому ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы Дзмітрый Сыты. Ён суправаджае Прыгожына на сустрэчы з групай афрыканцаў, раздае харчовыя наборы.

Таксама ў кадр трапіў твар баевіка Боры, якога вязуць з-пад Бахмута ў джунглі, і яго «будзіць нельга».

Нагадаем, прыватны самалёт з Прыгожыным і Уткіным на борце разбіўся ў Цвярской вобласці РФ 23 жніўня. Відэа зробленае за некалькі дзён да авіякатастрофы.

Апошнія навіны