BE RU EN

У Менску смеццявоз усмятку расціснуў аўтамабіль «Яндэкс. Таксі»

  • 1.10.2023, 11:59

Спатрэбілася дапамога медыкаў.

Раніцай на вуліцы Маякоўскага сутыкнуліся грузавік і электрамабіль: кіроўца легкавушкі траўмаваны.

Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, сёння блізу 06:40 23-гадовы кіроўца электрамабіля сэрвісу «Яндэкс. Таксі» на вуліцы Маякоўскага не справіўся з кіраваннем і выехаў на раздзяляльную паласу. Машына пашкодзіла стойку дарожнага знака, пратараніла бетонную апору чыгуначнага моста. Ад удару аўто адкінула на смеццявоз.

Кіроўца таксі атрымаў траўмы і быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.

На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група.

Апошнія навіны