BE RU EN

Блізкі да расейскіх сілавікоў Telegram-канал: Адзін з галоўных здраднікаў Украіны ўпаў у кому

  • 3.10.2023, 18:24

Лякарню, дзе ён знаходзіцца, ахоўваюць сілавікі.

Расейскія крыніцы паведамляюць, што былы кіраўнік адміністрацыі збеглага ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча Андрэй Клюеў знаходзіцца ў шпіталі ў вельмі цяжкім стане, на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх пад кругласутачным назіраннем уласнай службы бяспекі.

Больш за тое, на гэты момант Клюеў знаходзіцца ў коме.

Пра гэта паведаміў блізкі да расейскіх сілавікоў Telegram-канал «ВЧК-ОГПУ». Клюеў быў уплывовым чальцом каманды Януковіча і пасля «Рэвалюцыі годнасці» ў 2014 годзе ўцёк у Расею разам са сваім шэфам.

Цягам апошніх гадоў ён жыў у РФ, знаходзячыся пры гэтым пад санкцыямі. Атачэнне збеглага палітыка сцвярджае, што апошнім часам ён невылазна жыў у доме пад Масквой. У палітыку ён не лез і займаўся бізнэсам, а апошні кантакт з пабочнымі ў яго адбыўся амаль 2 тыдні таму. У канцы мінулага тыдня стан здароўя Клюева рэзка пагоршыўся – у яго з'явілася дыхавіца і наймацнейшы кашаль. Ён у экстранным парадку быў шпіталізаваны, ахова ўзяла лякарню пад кругласутачную ахову.

Супрацоўнікі лякарні дыягнаставалі ў яго двухбаковую пнеўманію, пасля чаго прынялі пастанову ўвесці пацыента ў стан медыкаментознай комы. Цяпер да Клюева нікога не пускаюць, уключаючы жонку.

Апошнія навіны