BE RU EN

Польскі журналіст: Пасля пачатку вайны Лукашэнка хацеў уцячы праз Варшаву

  • 16.11.2023, 17:59

Падрабязнасці.

Пасля пачатку шырокамаштабнай расейскай агрэсіі супраць Украіны Аляксандр Лукашэнка разглядаў варыянт уцёкаў праз Варшаву. Аб гэтым піша журналіст Dziennik Gazeta Prawna Збігнеў Парафяновіч у сваёй кнізе "Польшча на вайне" (Polska na wojnie), якая днямі выйшла ў Польшчы.

Вытрымкі з кнігі апублікаваў у сацсетках польскі публіцыст Філіп Домб-Міроўскі.

«Урэшце, сам Лукашэнка настолькі спалохаўся, што праз розныя каналы пытаўся ў Варшаве, ці дазволяць яму перасячы мяжу, а пасля вылецець з бліжэйшага аэрапорта. Ён ведаў, што калі справы пойдуць дрэнна, расейцы не дазволяць яму падняцца ва ўласную паветраную прастору», - піша ён.

Усе крыніцы ў кнізе прыводзяцца ананімна. Са слоў аўтара, гэта высокапастаўленыя сябры польскага ўрада і прэзідэнцкага офіса, а таксама афіцэры войска і спецслужбаў.

Апошнія навіны