BE RU EN

У новым сезоне НХЛ можа згуляць чацвёрты беларус

  • 17.11.2023, 14:23

Уладзіслаў Калячонак выкліканы ў «Арызону» з АХЛ.

Беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак афіцыйна выкліканы ў клуб НХЛ «Арызона Каётс», паведамляе belarushockey.com.

Гэта звязана з пашкоджаннем асноўнага абаронцы «каётаў» Юуса Вялімякі, якое ён атрымаў у мінулым матчы з «Даласам» (3:4 АД). Шайба патрапіла ў твар фінскаму хакеісту, і ён выбыў на некаторы час.

У сёлетнім сезоне Калячонак яшчэ не гуляў у НХЛ.

У сезоне ў яго актыве 3 (2+1) балы ў 11 двубоях АХЛ за «Тусан Роўдранерс», пры паказчыку карыснасці «+5» і 6 хвілінах штрафу.

Апошнія навіны