Хакеісты менскага «Дынама» пацярпелі трэцюю паразу запар у КХЛ
- 17.11.2023, 16:31
Паводле вынікаў 30 сустрэчаў менчукі займаюць сёмы радок у табліцы.
Гульцы менскага «Дынама» правялі заключны матч у дамашняй серыі паядынкаў, у якім саступілі хакеістам падмаскоўнага «Віцязя» з лікам 1:2. Гэта трэцяя параза запар для «зуброў».
Паводле вынікаў 30 сустрэчаў менчукі займаюць сёмы радок у табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ. Наперадзе ў «зуброў» выязная серыя з двух матчаў. Найбліжэйшая гульня адбудзецца 20 лістапада. Спаборнік – тальяцінская «Лада».