BE RU EN

Брытанскі баец ММА брутальна збіў расейца на шоу UFC

  • 20.11.2023, 18:22

Відэа.

У Лас-Вегасе (ЗША) 19 лістапада адбыўся вялікі вечар прафесійнага ММА UFC Fight Night 232. На шоу расейскі баец сярэдняга дывізіёна Дзяніс Цюлюлін пацярпеў паразу ў баі з брытанцам Крыстыянам Данканам.

Ужо ў першым раўндзе брытанец у стойцы некалькі разоў патрос спаборніка. У другім раўндзе Крыстыян нанёс апаненту некалькі магутных удараў, пасля чаго расеец апынуўся ў накдаўне. Падчас дабівання рэферы спыніў паядынак, зафіксаваўшы перамогу брытанца. Дадамо, што Цюлюлін прыняў гэты бой на кароткім апавяшчэнні (за 4 дні да вечару ММА, – Рэд.).

Апошнія навіны