Шэсць футболак Мэсі прададуць з аўкцыёну мінімум за $10 млн
- 20.11.2023, 21:20
Гэты лот можа пабіць рэкорд майкі Майкла Джордана.
Sotheby's выставіць на аўкцыён камплект з шасці футболак, якія лідар каманды Аргенціны Ліянэль Мэсі насіў у першых таймах матчаў чэмпіянату свету ў Катары, уключаючы пераможны фінал. Пра гэта паведамляе AP.
За футболкі плануецца атрымаць больш за $10 млн.
Аўкцыён пройдзе з 30 лістапада да 14 снежня ў Нью-Ёрку, у гэтыя даты футболкі можна будзе ўбачыць на бясплатнай выставе ў штаб-кватэры Sotheby's.