Каманда Беларусі перамагла на фінішы кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы
- 22.11.2023, 1:39
Беларускія футбалісты атрымалі перамогу над Косавам.
Каманда Беларусі згуляла заключны матч у адборы на чэмпіянат Еўропы 2024 года. У гасцях беларусы супрацьстаялі зборнай Косава і перамаглі з лікам 1:0.
У першай палове сустрэчы беларусам давялося ў асноўным абараняцца і шукаць шанц у контратаках. Адна з іх закончылася голам - на 43-й хвіліне Дзмітрый Антылеўскі далёкім ударам паразіў браму гаспадароў поля. Пасля перапынку гульня ішла ў тым жа ключы, але мяч больш не патрапіў у цэль.
Выніковая табліца ў нашай адборачнай групе пасля 10 гульняў выглядае так:
1. Румынія - 22 балы. 2. ШВАЙЦАРЫЯ - 17. 3. Ізраіль - 15. 4. Беларусь - 12. 5. Косава - 11. 6. Андора - 2.
Такім чынам каманда Беларусі канчаткова займае чацвёрты радок у групе I, выперадзіўшы Косава.
Вынікі астатніх матчаў беларускай каманды у гэтым адборачным цыкле: Беларусь - Андора - 0:0 і 1:0, Беларусь - Швайцарыя - 0:5 і 3:3, Беларусь - Румынія - 1:2 і 0:0, Беларусь - Ізраіль. 0:1 і 1:2.
Ужо вядомы 21 з 24 удзельнікаў фінальнага турніру кантынентальнага першынства: Аўстрыя, Албанія, Англія, Бэльгія, Вугоршчына, Нямеччына (гаспадар), Данія, Гішпанія, Італія, Нідэрланды, Партугалія, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Турцыя, Францыя, Чэхія, Харватыя, Швайцарыя, Шатландыя.
Яшчэ тры квіткі ў Нямеччыну ў стыкавых паядынках разыграюць зборныя Грузіі, Украіны, Польшчы, Босніі і Герцагавіны, Грэцыі, Ісландыі, Казахстана, Люксембурга, Фінляндыя, Эстоніі.
Лёсаванне "стыкаў" адбудзецца 23 лістапада ў швайцарскім Ньёне, а самі матчы пройдуць 21 і 26 сакавіка 2024 года.
Фінальны турнір 17-га па ліку чэмпіянату Еўропы пройдзе з 14 чэрвеня да 14 ліпеня на футбольных арэнах дзесяці гарадоў Нямеччыны.