BE RU EN

«Вашынгтон» Аляксея Пратаса адолеў дома «Бафала»

  • 23.11.2023, 10:52

Атрымаў пятую перамогу запар.

У рамках рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Вашынгтон» дома перамог «Бафала» (4:3), піша belarushockey.com.

Беларускі форвард "Кэпіталз" Аляксей Протас гуляў на правым флангу трэцяга звяна. Ягонымі партнёрамі сталі Соні Мілана і Гендрыкс Лап'ер.

На 6-й хвіліне Протас кідаў з кола ўкідвання, але брамнік Дэвон Леві на часе стуліў шчыткі і адбіў спробу беларуса.

На 10-й хвіліне Джон-Джэйсан Пэтэрка пачаў лік, Протас быў на лёдзе і атрымаў на карыснасць «-1».

У выніку Протас правёў на лёдзе 13:21 (з іх 0:43 у меншасці), нанёс 2 кідкі, здабыў 1 укідванне з 2 (50%), зрабіў 1 блок, дапусціў 2 страты і зарабіў паказчык карыснасці "-1".

У сэзоне Аляксей у 15 гульнях набраў 7 (2+5) балаў, пры паказчыку карыснасці "+2", 2 хвілінах штрафу і сярэднім айстайме 10:20.

Адзначым, што "Вашынгтон" перамог у 5 матчах запар. Каманда пад кіраўніцтвам Спээнсэра Карбэры набрала 22 балы ў 16 гульнях і займае бягучае 2-е месца ў сталічным дывізіёне.

Вашынгтон — Бафала - 4:3 (1:2, 1:1, 1:0, 1:0)

0:1 – 10 Пэтэрка (Олафсан, Джост)

0:2 – 16 Бэнсан (Олафсан)

1:2 – 17 Аляксееў (ван Рымсдайк, Дауд)

2:2 – 27 Ошы (Макмайкл)

2:3 – 36 Козэнс (Мітлстадт, Далін)

3:3 – 58 Уілсан (Карлсан, Строўм)

4:3 – 64 Строўм (Карлсан)

Брамнікі: Кюмпэр 24/27 — Леві 26/30.

Апошнія навіны