BE RU EN

Бягуха Аліна Талай закончыла кар'еру

  • 23.11.2023, 21:22

Лёгкаатлетка пачне займацца трэнерскай дзейнасцю.

34-гадовая беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай абвясціла пра заканчэнне спартовай кар'еры.

На сваёй інстаграм-старонцы Талай расказала, што пачне займацца трэнерскай дзейнасцю.

Талай з'яўляецца прызёркай чэмпіянатаў свету і Еўропы ў бар'ерным бегу. Апошнія гады спартоўку пераследавалі траўмы.

Апошнія навіны