BE RU EN

Спартоўка-лукашыстка паскардзілася, што стамілася выходзіць на пустыя стадыёны

  • 26.11.2023, 14:07

Праўладная скакуха расказала пра сваё «цяжкае жыццё».

Рэкардсмэнка Беларусі ў скачках з шастом Ірына Жук зноў паскардзілася на цяжкае прафесійнае жыццё праўладных спартоўцаў.

Летась, калі пачалася вайна ва Украіне, дзяўчыны мела "пару дзён слёз" праз міжнародную забарону для беларускіх лёгкаатлетаў.

А днямі Ірына паведаміла ў TikTok аб тым, што яна стамілася «выходзіць на пустыя стадыёны».

Ірына Жук змясціла ў суботу ў TikTok ролік, які падпісала «Адкрыцці чэмпіёнкі Беларусі».

- Я стамілася выходзіць на пустыя стадыёны, скакаць рэкорды ў Беларусі, дзе стаіць 10 чалавек. Гэта балюча, гэта недзе нават непрыемна. Ты разумееш, што цяпер ты адна ствараеш гісторыю, – паскардзілася спартоўка.

Лёгкаатлетка адзначыла, што будзе «шалёна радая», калі сваімі відэа пра скачкі з шастом яна прывабіць на стадыён хаця б яшчэ 50 чалавек.

- Калі не, значыць я скажу — людзям не цікавыя скачкі з шастом. Як ім можа быць цікавае тое, пра што яны ніколі не чулі і чаго ніколі не бачылі.

Ірына Жук — уладальніца рэкорду Беларусі ў скачках з шастом. У 2020 годзе спартоўка зрабіла выгляд, што не заўважыла пратэстаў, што праходзілі ў краіне, а ейны муж — дзесяціборац Віталь Жук — у снежні 2020-га падпісаў праўладны ліст спартоўцаў.

Як пісала «Трыбуна», Ірына Жук не раз ганарліва дэманстравала на стадыёнах лукашэнкаў сцяг і рабіла манікюр у яго колерах.

Летась спартоўка давала інтэрв'ю дзяржаўнаму каналу ТВ, у якім прызналася, што яна мела "пару дзён слёз" праз міжнародную забарону для беларускіх лёгкаатлетаў, якая была прынятая як адказ на вайну ва Украіне. Пры гэтым наконт самой вайны Жук зноў прыняла за лепшае не выказвацца.

Апошнія навіны