На расейскі горад Сочы абрынуўся магутны шторм
- 27.11.2023, 10:47
Ён размыў чыгунку і затапіў першыя паверхі шматпавярховікаў.
На расейскі горад Сочы абрынуўся магутны шторм. Ён размыў чыгунку і затапіў першыя паверхі шматпавярховікаў.
Вышыня хваль складае чатыры метры.
Нагадаем, у часова захопленым Расеяй Крыме працягваецца непагадзь – паўвыспу накрыў самы моцны шторм за сто гадоў. Аднак, як сцвярджаюць марыянетачныя «ўлады» паўвыспы, яго пік яшчэ наперадзе.