Акупацыйныя ўлады ўвялі рэжым надзвычайнага становішча ў Крыме
- 27.11.2023, 11:36
Парыванні ўраганнага ветру дасягаюць 40 м/с.
Рэжым надзвычайнай сітуацыі ўводзіцца ў шэрагу муніцыпалітэтаў Крыма, якія пацярпелі ў выніку шторму, паведаміў кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Сяргей Аксёнаў.
«У сувязі з парушэннем жыццядзейнасці насельніцтва, якое ўзнікла ў выніку праходжання неспрыяльных варункаў надвор'я, прынятая пастанова аб увядзенні рэжыму надзвычайнага становішча на тэрыторыі пэўных муніцыпальных утварэнняў у Рэспубліцы Крыме», — напісаў Аксёнаў.
У Крыме і Севастопалі з нядзелі дзейнічае штармавое папярэджанне праз ураганны вецер парываннямі да 40 м/с. Улады сабралі аперацыйныя штабы, панядзелак абвясцілі непрацоўным днём.