У Гародні гарэў будынак былога ваеннага гарадка
- 27.11.2023, 18:56
Агонь ахапіў 200 квадратных метраў.
Учора ўвечары, 26 лістапада, у 18:23 гарадзенскім ратавальнікам паступіла паведамленне, што ў мікрараёне Фолюш у абласным цэнтры гарыць неэксплуатаваны будынак.
Пажарныя разлікі прыбылі да месца пажару ў былым ваенным гарадку і вызначылі, што агонь ахапіў 200 квадратных метраў, паведамілі ў Гарадзенскім АУМНС.
У 20.04 пажар ліквідаваны. Прычыну надзвычайнага здарэння трэба вызначыць спецыялістам.