BE RU EN

У Віцебску – самыя вялікія сумёты ў Беларусі

  • 29.11.2023, 21:11

Да 32 сантыметраў снегу.

На Віцебшчыне самымі вялікімі сумётамі можа пахваліцца абласны цэнтр – да раніцы 28 лістапада ў Віцебску іх вышыня дасягае 32 сантыметраў, паведамляе viciebsk.cc.

На полюсе холаду Беларусі – у Езярышчы – да гэтага часу намяло 28 сантыметрам снегу, у Расонах вышыня снежнага покрыва складае 21 сантыметр.

Выпадзенне снегу, праўда, не такое багатае, прадаўжалася і мінулай ноччу. У Віцебску і Езярышчы выпала 4 міліметры ападкаў, у Расонах, Верхнядзвінску і Бярэзінскім запаведніку 3 міліметры ападкаў.

У Віцебску, такім чынам, ужо выпала 120 міліметраў ападкаў, што перавышае месячную норму ў 2,03 разоў.

Апошнія навіны