BE RU EN

У Марыупалі падарвалі вайсковую базу РФ на заводзе Ільіча

  • 2.12.2023, 14:44

Украінскія падпольшчыкі раскрылі дэталі.

У часова акупаваным Марыупалі Данецкай вобласці ўдзень 2 снежня прагрымеў магутны выбух. Паводле папярэдніх звестак, «бавоўна» наведала адну з вайсковых баз расейскіх акупантаў.

Яе захопнікі ўладкавалі на захопленым імі Марыупальскім металургічным камбінаце імя Ільіча.

Пра гэта паведаміў дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка.

«Марыупаль. Выбух аб 11:20 паводле кіеўскага часу. Эпіцэнтр - Кальміускі раён. Папярэдняя (асцярожная) інфармацыя ад нашых - на ММК ім. Ільіча крыху стамілася адна з баз оркаў. Дэталі пазней. Але субота засвяціла цікавымі колерамі», – напісаў Андрушчанка.

У «Марыупальскім Супраціве» тым часам паведамілі пра імаверную «дэнацыфікацыю» захопнікаў.

«Папярэдне на Ільіча ўнутры завода стала крыху менш акупантаў. Дэталі спрабуем высветліць», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны