BE RU EN

Грэчаскія танкеры насамрэч сталі радзей вазіць нафту з РФ

  • 3.12.2023, 16:54

Гэта пацвярджае статыстыка.

Грэчаскія суднаўладальнікі сапраўды знізілі аб'ёмы перавозак расейскай нафты, сведчыць аналіз аналітычнай кампаніі Lloydʼs List Intelligence. У лістападзе іх танкеры складалі ўсяго 32% суднаў, якія дапамагалі Расеі экспартаваць нафту і нафтапрадукты з партоў на Чорным і Балтыйскім морах. Год таму гэты паказчык дасягаў 54 працэнты.

Паралельна пачала павялічвацца доля ценявога флоту. У лістападзе яна вырасла да 45%, самага высокага паказчыка з лютага 2023 года, калі ўвайшло ў дзеянне еўрапейскае эмбарга на расейскія нафтапрадукты (нафтавае эмбарга дзейнічае трохі даўжэй – са снежня 2022 года).

Доля ценявога флоту пачала імкліва расці ў ліпені, калі пачалі павялічвацца нафтавыя каціроўкі, і кошт расейскага гатунку Urals упершыню прабіў коштавую столь.

23 лістапада стала вядома, што буйныя грэцкія перавозчыкі Minerva Marine, Thenamaris і TMS Tankers адмовіліся працаваць з Расеяй, баючыся амерыканскіх санкцый. Пасля гэтага Украіна выключыла іх з «ганебнага спісу» міжнародных спонсараў вайны.

Апошнія навіны