BE RU EN

«Атэш»: У Джанкоі патрапілі ў вайсковыя аб'екты расейцаў

  • 5.12.2023, 14:39
«Атэш»: У Джанкоі патрапілі ў вайсковыя аб'екты расейцаў

Украінскія партызаны падалі драбніцы новых выбухаў у Крыме.

У акупаваным Крыме сёння ўдзень грымнулі новыя выбухі. Украінскія партызаны заявілі, што ёсць траплянне ў варожыя вайсковыя аб'екты.

Тэлеграм-канал "Крымскі вецер" паведамляе, што а 12:22 акупацыйнага часу ў Джанкойскім раёне грымнуў магутны выбух.

Інфармацыю пацвярджаюць і партызаны з руху «Атэш».

У "Атэшы" пацвердзілі, што ў Джанкоі адбыўся гучны выбух. Партызаны напісалі, што магчымае траплянне ў вайсковыя аб'екты ворага.

“Агент “Атэш” мяркуе, што спрацавала варожа СПА. Магчымае траплянне ў расейскія вайсковыя аб'екты», – гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны