Палітолаг: Мядзведзеў рабіў дзве дэманстрацыйныя спробы суіцыду
- 9.06.2023, 9:31
У перапынках былы прэзідэнт РФ "піша" дзіўныя заявы ў сацыяльных сетках.
Былы прэзідэнт, а цяпер намеснік старшыні Рады бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў знаходзіцца ў вельмі дрэнным фізічным стане, злоўжывае алкаголем і ўжо рабіў дзве спробы скончыць жыццё самагубствам. Пра гэта ў інтэрв'ю заснавальніку інтэрнет-выдання gordonua.com Дзмітрыю Гардону расказаў расейскі палітычны аналітык, доктар гістарычных навук Валерый Салавей.
Гардон спытаў, чаму Мядзведзеў так агрэсіўна сябе паводзіць, і ўдакладніў, ці не звар’яцеў ён.
“Цяжкі алкаголік, вельмі цяжкі. З вельмі цяжкай траўмай. Ён мае найцяжкую фізічную траўму», - адказаў Салавей.
Палітолаг адмовіўся ўдакладніць, якую менавіта траўму атрымаў Мядзведзеў, але зазначыў, што яна "кардынальным чынам паўплывала на ягоны псіхічны профіль".
«Ён рабіў дзве дэманстрацыйныя спробы суіцыду. Адна з іх была недзе тыдзень таму. У п'яным стане. Ну гэта, ведаеце, як крык аб дапамозе. У адным выпадку ён спрабаваў застрэліцца, у другім ён стаў сябе біць сталовым нажом. Сталовым, не афіцэрскім корцікам», - расказаў Салавей.
Паводле ягонай інфармацыі, Мядзведзеў не прычыніў сабе сур'ёзнага калецтва - "проста падрапаў".
«Яго там забрыталі, далі яму лекі адпаведныя, каб ён ачуўся. Ну а раны апрацавалі - не ведаю - ёдам або зялёнкай», - паведаміў палітолаг.
Ён мяркуе, што напраўду Мядзведзеў не мерыўся пазбаўляць сябе жыцця, гэта быў асобны крык аб дапамозе і спроба звярнуць на сябе ўвагу.
«Чалавек такім чынам заклікае аб дапамозе. Ён не хоча напраўду сканаць, таму гэта называюць «дэманстрацыйным суіцыдам». Але гэтае сведчанне вельмі сур'ёзных і глыбокіх псіхічных праблем. Дзмітрый іх дакладна мае», – перакананы палітычны аналітык.
Гаворачы аб агрэсіўных допісах, якія з'яўляюцца на старонках Мядзведзева ў сацыяльных сетках, Салавей расказаў, што напраўду палітык піша іх не сам.
«Ён нікім не з’яўляецца, гэта блазан. Ягоныя знакамітыя допісы рэдагуюцца і ўхваляюцца адміністрацыяй прэзідэнта. То бок, не трэба думаць, што гэта творчасць вольнага генія або вольная творчасць генія», – сказаў палітолаг.