BE RU EN

Расейская СПА ўчыніла выбух у жылым квартале Варонежа

  • 9.06.2023, 11:21

Збівалі беспілотнік, які ляцеў у бок вайсковага аэрадрома.

Беспілотнік сёння ўпаў у расейскім Варонежы, паведаміў губернатар рэгіёну.

Расейская СПА прызямліла сёння беспілотнік з выбухоўкай у Варонежы

БПЛА урэзаўся ў жылы дом. Пашкоджаны некалькі кватэр, паведаміў губернатар рэгіёну.

Іншых афіцыйных падрабязнасцяў здарэння пакуль не паведамляецца. На месцы працуюць спецыяльныя службы.

Паводле інфармацыі тэлеграм-каналаў, беспілотнік ляцеў у бок авіяцыйнага завода або аэрадрома. Супраць яго былі задзейнічаныя сродкі радыёэлектроннай барацьбы. Апарат збіўся з курса і рэзнуўся ў дом.

Апошнія навіны