BE RU EN

У Беларусі забаранілі да продажу закуску да піва

  • 9.06.2023, 15:23

А таксама зефір расейскай вытворчасці.

У Беларусі забаранілі да продажу закуску да піва. У рыбе салёна-сушанай стаўрыдка з маркіроўкай «Флоцкая» знайшлі непазначаны ў маркіроўцы недапушчальны харчовы дадатак - кансервант сарбінавай кіслаты.

У расейскім зефіры «Зялёны яблык» пры праверцы быў знойдзены забаронены сінтэтычны фарбавальнік, які ўплывае на актыўнасць і ўвагу дзяцей і не быў пазначаны ў складзе прадукту.

Апошнія навіны