BE RU EN

Агрэсіўны бабёр тры дні нападаў на жыхароў вёскі ў Бабруйскім раёне

  • 9.06.2023, 16:32

З дапамогай дзіцячай ванны яго транспартавалі да найбліжэйшай ракі.

Цэлыя тры дні звычайны бабёр трымаў у страху жыхароў пасёлка Глушы Бабруйскага раёна, паведамляе прэс-служба Бабруйскага лясгаса. Дзікае жывёліна шыпела, кідалася на навакольных і не пакідала аблюбаванае на ўскраіне пасёлка месца, піша сайт komkur.info.

Па дапамогу мясцовыя жыхары звярнуліся ў Бабруйскі гаррайаддзел па НС, а ў Бабруйскі лясгас у суботу паступіў званок з Бабруйскага райвыканкама. У Глушанскім доследна-вытворчым лясніцтве на дзяжурстве знаходзіўся ляснічы Ілья Дудаль. Спецыяліст выехаў на месца, да бабровай засады. Давялося ўжыць кемлівасць, распавядае ляснічы:

- Гэта быў малады бабёр, кілаграмаў пад 12. Хутчэй за ўсё, ён шукаў новае месца для жыцця, вось і зайшоў у нізіну на ўскраіне пасёлка. Атрымалася, што з аднаго боку - дамы, з другога - дарога. Жывёліна спалохалася і баялася выйсці. Тут яе і знайшлі мясцовыя жыхары, але не змаглі прагнаць. Бабры вельмі небяспечныя, яны могуць нанесці сваімі зубамі сур'ёзныя раны. Таму трэба быць асцярожнымі, не палохаць і не правакаваць іх. Выязджаючы на месца, я ўзяў з сабой дзіцячую ванну. Такім метадам раней лавіў гусей: памеры гусі і бабра падобныя. Не марнуючы ні секунды, падышоў да бабра і накрыў яго ваннай. Потым папрасіў мясцовых жыхароў прынесці ліст бляхі і прасунуў пад ніз, атрымалася закрытая пастка. Разам з ратавальнікамі мы акуратна пагрузілі бобрыка ў аўто і выпусцілі ў найбліжэйшай рэчцы.

Апошнія навіны