Украінцы выпусцілі маркі, прысвечаныя пратэстам у Беларусі і 100-годдзю БНР
- 25.07.2023, 17:46
На адной з іх - урывак з верша Уладзіміра Някляева.
Пошта Украіны выпусціла маркі, прысвечаныя пратэстам у Беларусі і 100-годдзю БНР. На лісце тры маркі «2020 Менск 2020» з фатаграфіяй шматтысячнага шэсця з расцягнутым бел-чырвона-белым сцягам, які нясуць мітынгоўцы, тры маркі з фатаграфіяй святкавання 100-годдзя БНР у Менску ў 1918 годзе і тры маркі «Неверагодныя» з фатаграфіяй мітынгу ў Менску, калі людзі здымалі абутак, каб стаць на лаўкі.
Таксама размешчаная фатаграфія жанчыны ў белым перад шэрагам амапаўцаў і ўрывак з верша Уладзіміра Някляева.
Са слоў ініцыятараў выпуску, «гэтае выданне — не толькі знак павагі да ўдзельнікаў гістарычных падзей, які ратавалі гонар беларусаў, іх цягу да свабоды, не толькі ўнёсак у эмігранцкую філатэлію, але і праява падтрымкі ўкраінцамі беларускай барацьбы і хоць маленькая, але падтрымка Укрпошты і рэклама яе паслуг».