BE RU EN

Рыяна паставіла новы музычны рэкорд

  • 3.07.2023, 19:16

Дзесяць яе песняў дасягнулі аднаго мільярда праслухоўванняў у Spotify.

Барбадаская спявачка Рыяна паставіла чарговы рэкорд у сваёй музычнай кар'еры. Пра гэта піша Daily Mail.

Сярод іншага, у Spotify дзесяць яе песняў дасягнулі аднаго мільярда праслухоўванняў нягледзячы на тое, што яна не выпусціла ніводнага новага студыйнага альбома за сем з паловай гадоў.

У напрацоўцы спявачкі дзевяць Grammy, 13 узнагародаў American Music Awards, 12 узнагародаў Billboard Music Awards. У дадатак да ўсіх сваіх узнагародаў Рыяна таксама з'яўляецца ўладальніцай шасці сусветных рэкордаў Гінэса.

Варта нагадаць, што ў 2010 годзе яна стала адзінай артысткай, якая мела чатыры сінглы пад нумарам адзін у амерыканскім чарце US Hot 100 цягам аднаго каляндарнага года.

Налета Рыяна стала першай артысткай, чые сінглы станавіліся першымі ў Вялікай Брытаніі пяць гадоў запар, з 2007 да 2011 года. У 2012 годзе яна стала самай прадаванай лічбавай артысткай у ЗША, прадаўшы 47,57 мільёна лічбавых трэкаў.

Таксама ў спявачкі больш за ўсё падпісчыкаў у Facebook. А ў 2022 годзе зорку прызналі самай маладой мільярдэркай. Яе багацце склала 1,4 мільярда даляраў.

Апошнія навіны