У Варшаве пройдзе фестываль беларускай музыкі «Грай»
- 22.08.2023, 22:41
На фестывалі выступіць гурт Volski, «Дай Дарогу!» і многія іншыя.
Беларускі фестываль «Грай» пройдзе ў Варшаве 1 верасня. На фэсце выступіць гурт Volski, «Дай Дарогу!», Dzieciuki, J:Морс,:B:N: і The Superbullz. Afterparty – Papa Bo Selektah.
Апроч музычнай праграмы, можна будзе купіць нешта на фудкорце альбо набыць цікавую і эксклюзіўную рэч на арт-маркеце (карціны беларускіх мастакоў, адзенне, аксэсуары, сувеніры з нацыянальнай сімволікай і г.д.).
З 15.00 і да асноўнай музычнай праграмы будзе свабодная сцэна, на якой сыграюць маладыя беларускія выканаўцы.
Білеты на фестываль можна купіць тут.
Час: 1 верасня (пятніца), з 15.00.
Месца: летняя пляцоўка Odessa Club (ul. Kolejowa 8/10, Warszawa).