BE RU EN

Навукоўцы: Кава дапаможа схуднець

  • 26.08.2023, 17:42

Спажыванне кафеіну прыводзіць да зніжэння вагі і тлушчавай масы.

Навукоўцы пад кіраўніцтвам спецыялістаў са швэдскага Каралінскага інстытута высветлілі, што нізкакаларыйныя напоі, якія ўтрымліваюць кафеін, могуць знізіць узровень тлушчу ў арганізме. Пра гэта піша часопіс BMJ Medicine.

«У некаторых людзей з мутацыяй у генах CYP1A2 і AHR расшчапленне кафеіну адбываецца павольней, гэта дазваляе яму даўжэй заставацца ў крыві. Больш высокія канцэнтрацыі кафеіну ў плазме крыві былі звязаныя з больш нізкім індэксам масы цела і агульнай масай тлушчу ў арганізме, а таксама рызыкай развіцця дыябету II тыпу», – гаворыцца ў даследаванні.

У даследаванні былі скарыстаныя генетычныя дадзеныя амаль 10 тыс. чалавек. Аўтары вывучылі гены, звязаныя з хуткасцю расшчаплення кафеіну. Паводле звестак навукоўцаў, кароткатэрміновыя выпрабаванні паказалі, што спажыванне кафеіну прыводзіць да зніжэння вагі і тлушчавай масы.

Апошнія навіны