«Сельская дыскатэка»: байкерскі фестываль у Лідзе расчараваў усіх
- 28.08.2023, 18:14
І тых, хто любіць матацыклы і тых, каго цікавіць сапраўдны рок.
Байкерскі фестываль у Лідзе, які прайшоў на гэтых выходных, выклікаў нямала крытыкі і кпінаў у сацыяльных сетках. Многія карыстальнікі высмейвалі ўдзельнікаў фэсту, якія скакалі пад песні гурта «Дразды» - аднаго з самых лаяльных да рэжыму Лукашэнкі эстрадных калектываў, падзяліўся з Telegram-каналам «Хартыя-97%» чытач.
Некаторыя нават назвалі фестываль «парадам блазанаў» і «сельскай дыскатэкай».
Байкеры, якія павінны былі дэманстраваць свабоду, бунтарства і незалежнасць, замест гэтага скакалі пад другарадную папсу, якая не мае нічога агульнага з байкерскім духам.