BE RU EN

Памёр актор Марк Марголіс

  • 4.08.2023, 21:43

Ён сыграў больш як у 150 фільмах і серыялах.

На 84-м годзе пайшоў з жыцця амерыканскі актор Марк Марголіс. Ён памёр у шпіталі Нью-Ёрка, куды трапіў некалькі дзён таму. Аб гэтым піша Variety са спасылкай на яго сына Моргана.

Актор сыграў больш чым у 150 фільмах і серыялах, у тым ліку — «Твар са шрамам», «Сэкс у вялікім горадзе», «Квантавы скачок», «Рэквіем па мары», «Блудлівая Каліфорнія» і «Крымінальная гісторыя».

Найбольшую вядомасць Марголісу прынесла роля наркагандляра Гектара Саламанку ў серыялах «Ва ўсе цяжкія» і «Лепш тэлефануйце Солу». За яе актор быў намінаваны на прэмію «Эмі» ў катэгорыі найлепшы запрошаны актор у драматычным серыяле і прэмію «Сатурн» за найлепшую гасцявую ролю ў тэлесерыяле.

Апошнія навіны