BE RU EN

У Варшаве адбудзецца творчы вечар Рамана Арлова

  • 12.09.2023, 15:47

Артыст прэзентуе шэраг новых песень з будучага альбома «Хлопчык».

У Варшаве 30 верасня у клуб-бары Scena Chmielna адбудзецца творчы вечар беларускага кампазiтара i артыста, аўтара многiх беларускiх хiтоў Рамана Арлова з нечаканым-доўгачаканым сюрпрызам. Пра гэта сайту Charter97.org паведамілі арганізатары.

Раман прэзентуе шэраг новых песень з будучага альбома «Хлопчык», рэлiз якога запланаваны на Каляды-2023, вядомыя хiты: «Будзьма Беларусамi», «Станцыя «Ў», ды многiя iншыя.

Сапраўднай разынкай на торце стане з'яўленне ў гэтым канцэрце даўняга сябра i партнёра спадара Рамана - Уладзiмiра Пугача. Упершыню за 13 гадоў на адной сцэне сустрэнуцца Уладзiмiр Пугач i Раман Арлоў.

Натуральна, прагучаць лепшыя сумесныя песнi з рэпертуару гурта J:Mors!

Творчы вечар адбудзецца 30.09.2023 (субота) а 19:00 у клуб-бары Scena Chmielna.

Апошнія навіны