BE RU EN

Apple прэзентавала iPhone 15

  • 12.09.2023, 21:29

Смартфоны будуць даступныя ў пяці колерах.

У аўторак, 12 верасня амерыканскі вытворца Apple прэзентаваў новы iPhone 15 і iPhone 15 Plus на прэзентацыі ў штаб-кватэры кампаніі ў Куперціна.

Абедзве прылады атрымалі Dynamic Island («дынамічны востраў») – даўгаваты выраз у верхняй частцы экрана, у якім размешчаная франтальная камера і які раней выкарыстоўваўся ў мадэлях iPhone 14 Pro і Pro Max. У адрозненне ад «грыўкі», якая выкарыстоўвалася ў папярэдніх мадэлях, памер Dynamic Island можна мяняць, ён дазваляе ўзаемадзейнічаць з рознымі праграмамі і інш.

Дысплэй iPhone 15 мае 6,1 цаляў, у iPhone 15 Plus – 6,7 цаляў. У прыладаў новы дызайн, новая сістэма камераў з разрознасцю асноўнай 48 мегапікселяў. Прылады будуць даступныя ў пяці колерах: зялёным, блакітным, ружовым, жоўтым і чорным.

Акрамя таго, кампанія прэзентавала новы гадзіннік Apple Watch 9 і аддала вялікую ўвагу на прэзентацыі аповеду пра працу над тым, каб зрабіць свае прадукты экалагічна бяспечнымі.

Апошнія навіны