Кампанія Google стварыла сэрвіс для генерацыі эмоджы
- 14.09.2023, 20:04
Праграма працуе ў вэб-версіі браўзара Google.
Кампанія Google стварыла сэрвіс для аб'яднання двух эмоджы ў адно – Emoji Kitchen. Пра гэта ў X 13 верасня напісаў распрацоўнік Google Джэніфер Дэніэл.
Праграма цяпер працуе ў вэб-версіі браўзара Google.
Каб скамбінаваць смайлікі на кампутары ў браўзары Google, трэба напісаць у радку пошуку Emoji Kitchen, клікнуць «Вучымся гатаваць» і выбраць два эмоджы для стварэння новага.
Скамбінаванае эмоджы можна скапіяваць у буфер абмену як графічны аб'ект.