Паўтары гадзіны чыстага імпэту: як у Вільні прайшоў канцэрт N.R.M
- 15.09.2023, 12:45
Фотарэпартаж.
Канцэрт гурта N.R.M. прайшоў 14 верасня ў Вільні. Музыкі прыехалі ў літоўскую сталіцу падчас туру «Мроя як зброя». Як жартаваў Піт Паўлаў, еўрапейскага, які паціху ператвараецца ў сусветны, піша «Будзьма».
Паслухаць легендарны гурт у новую віленскую прастору «Дом легендаў», якая адкрылася літаральна два месяцы таму, прыйшло блізу 70 чалавек.
У паўтарагадзінным выступе прагучалі як класічныя, вядомыя ўсім на памяць "Тры чарапахі", "Паветраны шар", "Катуй-ратуй", "Лёгкія", так і песні з новага альбома. Са слоў Піта, ён ужо амаль цалкам запісаны і неўзабаве мае выйсці.