Фільм «Барбі» прапанавалі вылучыць на «Оскар»
- 15.09.2023, 21:03
Кінаэксперты мяркуюць, што «Барбі» можа прэтэндаваць на некалькі намінацый.
Warner Bros. прапанавала Амерыканскай кінаакадэміі ўключыць фільм "Барбі" рэжысёркі Грэты Гервіг у спіс намінантаў на прэмію Оскар. Пра гэта паведамляе Variety.
Стужка зможа прэтэндаваць на ўзнагароду ў катэгорыі "Найлепшы арыгінальны сцэнарый", а актор Раян Гослінг, які згуляў Кена, – на намінацыю "Найлепшая мужчынская роля другога плану".
Акрамя таго, кінаэксперты мяркуюць, што "Барбі" можа прэтэндаваць яшчэ на некалькі намінацый – напрыклад, у катэгорыях "Найлепшая песня", "Найлепшы рэжысёр" і "Найлепшы фільм года".
Канчатковы спіс намінантаў на "Оскар" будзе вядомы пасля галасавання чальцоў кінаакадэміі, якое адбудзецца 11 студзеня.