BE RU EN

Навукоўцы вызначылі, ці небяспечна глытаць кавуновыя зярняты

  • 18.09.2023, 19:56

Даследчыкі расказалі, што ў іх змяшчаецца.

Даследнікі зняпраўдзілі галоўны страх дзяцінства шмат для каго: калі праглынуць некалькі кавуновых зярнят, катастрофа не здарыцца. Нават наадварот — у іх выявілі шмат карыснага.

- Насенне кавуна з'яўляюцца натуральнай крыніцай марганцу, фосфару, калію, бялку, фоліевага квасу, незаменных тлустых квасаў, жалеза і цынку. Гэтыя пажыўныя рэчывы дапамагаюць нармальнаму функцыянаванню мозгу і нэрвовай сістэмы, у той час як фосфар спрыяе здароваму фармаванню костак і паляпшае страваванне, — расказала дыетолаг Ларэн Манакер.

Але і гэта яшчэ не ўсё: насенне кавуна змяшчае карысныя антыаксіданты і тлустыя квасы, якія змяншаюць узровень халестэрыну і памяншаюць імавернасць сэрцавага прыступу або інсульту.

Апошнія навіны