BE RU EN

Як правільна зараджаць смартфон

  • 20.09.2023, 21:32

Самы галоўны лайфхак.

Падобна, праблема хуткага зносу акумулятара яшчэ доўга будзе заставацца актуальнай. З ёй сутыкаюцца не толькі ўладальнікі ультрабюджэтных смартфонаў, але і ўладальнікі дарагіх флагманаў.

Усё таму, што мы рэдка зважаем на ўсе тонкасці працэсу зарадкі і ад гэтага істотна зніжаем тэрмін «жыцця» батарэі. Каб прадухіліць дэградацыю батарэі, спецыялісты рэкамендуюць:

Зараджаць смартфон да 80 адсоткаў, а разраджаць – не ніжэй за 20%. Існуе таксама альтэрнатыўная тактыка зарадкі, вядомая як "50–70".

Не пакідаць тэлефон на зарадцы на ноч.

Не карыстацца тэлефонам, пакуль ён падлучаны да кабелю.

Лепш зараджаць акумулятар часцей, але кароткімі сесіямі 15–20 хвілінаў – гэта наадварот карысна.

Не карыстацца бесправаднымі зарадкамі. Яны награваюць смартфон, што ў сваю чаргу дрэнна адбіваецца на акумулятары.

Але галоўны чыннік, які ўплывае на дэградацыю – гэта зарадка неарыгінальнымі кабелямі Lightning і USB-C (microUSB можна выкарыстоўваць амаль любы), альбо танных кітайскіх бесправадных зарадак з AliExpress.

Як вядома, у 2023 годзе ўсё больш вытворцаў прадаўжае адмаўляцца ад адаптараў зарадкі ў камплектах сваіх смартфонаў. Таму перад кожным карыстальнікам устае дылема: зэканоміць, узяць няродную зарадку, ці набыць больш дарагі арыгінал.

Арыгінальная зарадная прылада была распрацаваная вытворцам з улікам канкрэтных патрабаванняў і характарыстык батарэі вашага смартфона. Яна падае аптымальную напругу і ток, неабходныя для бяспечнай і эфектыўнай зарадкі.

Выкарыстанне неафіцыйных кабеляў можа не толькі прывесці да перагрэву вашай прылады або перанапружання батарэі, але ў некаторых выпадках нават вывесці яе з ладу. Аналагічна і з таннымі бесправаднымі зарадкамі.

Прычым надзейны зарадны кабель неабавязкова павінен быць дарагім. Гэта можа быць сертыфікаваны вытворцам кабель – яны адпавядаюць стандартам якасці. Напрыклад, MFi (Made for iPhone/iPad), калі вы карыстаецеся прылады Apple.

Апошнія навіны