Беларускі лекар: Дзяцей з парушэннямі зроку стала ўдвая больш за 15 гадоў
- 21.09.2023, 10:09
Медык адзначыла максімальны час карыстання гаджэтамі для дашкольнікаў.
Колькасць выпадкаў парушэння зроку ў дашкольнікаў у Беларусі за апошнія 15 гадоў павялічылася больш чым удвая, паведамляе БелТА са спасылкай на загадчыка кафедры гігіены і медыцынскай экалогіі БелМАПА доктар медыцынскіх навук, прафесар Алену Гузік.
Паводле ейныхслоў, на здароўе дзяцей уплываюць тры фактары - гіпадынамія, незбалансаванае харчаванне і недастатковая колькасць гадзін, аддадзеных сну. Але галоўны вораг зроку ўсё ж сучасныя электронныя гаджэты.
«Калі мы працуем з кампутарам ці тэлефонам, нашаму органу зроку даводзіцца напружвацца, і за кошт гэтага ў нас развіваюцца розныя парушэнні зроку», - адзначыла Алена Гузік.
Паводле яе слоў, з экрана кампутара або тэлефона ідзе дадатковае сіняе святло, якое некарыснае для здароўя і павышае імавернасць узроставай рэгенерацыі сятчаткі. А ўвечары гэтае святло блакуе выпрацоўку мелатаніну, што парушае начны сон і цыркадныя рытмы.
Алена Гузік расказала аб мерах прафілактыкі захворванняў вачэй у дзяцей. Для школьнікаў - гэта кампутар з вялікім экранам і зручнае працоўнае месца, а таксама праца за электроннымі прыборамі толькі пры агульным святле.
Час працы за электроннымі прыборамі з 6 да 12 гадоў - не больш за 2 гадзіны (10 хвілін працуе - 20-30 хвілін перапынак). Старэйшыя за 12 гадоў - 3,5 гадзіны (30-45 хвілін працуе - 45-60 хвілін перапынак). Да 2 гадоў дзецям увогуле не рэкамендуецца ні тэлефон, ні камп'ютар. Старэйшыя за 2 гады можа быць да гадзіны на дзень, але лепш менш.